Мінадукацыі зацьвердзіла новыя кошты на школьныя падручнікі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        22.08.2015 11:26
                    
                                 
                
                
                    Самыя дарагія падручнікі ў адзінаццаціклясьнікаў — амаль 100 тысяч рублёў.
                
                
                    
                         kurjer.info
kurjer.info
                     
                
                
                
               
                
                          Міністэрства адукацыі Беларусі вызначыла новыя кошты за карыстаньне школьнымі падручнікамі, паведамляе сайт ведамства. Самы дарагі камплект за карыстаньне падручнікамі ў адзінаццаціклясьнікаў — 97 900 рублёў за камплект, а самы танны — у вучняў 2-га кляса — 38 000.
Першаклясьнікі за камплект кніжак заплацяць 48 800 рублёў,  трэцяклясьнікі — 57 500 рублёў, 66 000 заплацяць вучні 4-га кляса. Пяціклясьнікі заплацяць за кніжкі 74 100 рублёў, шасьціклясьнікі — 67 000, сяміклясьнікі — 62 600, васьміклясьнікі — 70 000 рублёў. Вучні дзевятага кляса заплацяць за падручнікі 80 100 рублёў, дзесяціклясьнікі — 92 900.
Канчатковы тарыф за карыстаньне падручнікамі залежыць ад году яго выпуску: чым больш новая кніга, тым больш давядзецца плаціць.
У параўнаньні зь мінулым годам меней за ўсё падаражэў набор падручнікаў для пяціклясьнікаў — на 1800 рублёў. А найбольш падаражэлі падручнікі для шасьціклясьнікаў — адразу амаль на 23 000 рублёў.
Аплаціць падручнікі бацькам трэба будзе да 1 кастрычніка.
Для шматдзетных сем'яў прадастаўлены зьніжкі на 50% за карыстаньне падручнікамі, а школьнікі з сацыяльна неабароненых сем'яў будуць карыстацца кнігамі бясплатна.
euroradio.fm/аз