Пад Менскам ліквідавалі наркалябараторыю
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
12.08.2015 13:25
У 22-гадовага прадаўца спайсаў канфіскавалі больш за кіляграм наркотыку.
euroradio.fm
Пад Менскам ліквідавалі наркалябараторыю. Як паведамілі ва УУС Менаблвыканкама, у 22-гадовага прадаўца спайсаў канфіскавалі больш за кіляграм наркотыку. Зарабіць на гэтым хлопец мог 150 мільёнаў рублёў.
Наркалябараторыя разьмяшчалася ў шматпавярхоўцы ў вёсцы Копішча Менскага раёна. Малады чалавек пакупаў рэчыва для спайсаў у іншых гандляроў, а затым у кватэры сам наносіў на травяную сумесь. Пакупнікоў для гатовых спайсаў шукаў у сацыяльных сетках. Ужываў і сам.
Падчас ператрусу апэратыўнікі знайшлі ў кватэры 1034 грамы гатовых спайсаў і 30 грам рэчыва для іх, 8 мільёнаў рублёў і банкаўскія карткі, абсталяваньне.
nn.by/аз