Logo Polskiego Radia
Print

Магчыма, што завадатараў бунту дэпартуюць зь Беларусі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.07.2015 18:09
Пра гэта заявіў старшыня канцэрна «Беллеспаперапрам» Юры Назараў.
fot. sxc.hu

Старшыня канцэрна «Беллеспаперапрам» Юры Назараў распавёў, што вялікая частка кітайскіх будаўнікоў 2 ліпеня заставаліся на сваіх працоўных месцах і ня ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту з-за нявыплаты зарплаты. А з тых 200 чалавек, што прыйшлі ў Гомель, завадатарамі зьяўляюцца чалавек дзесяць, якіх, на думку чыноўніка, хутчэй за ўсё, дэпартуюць зь Беларусі.

Як паведамлялася, кітайскія рабочыя сьцьвярджалі, што кітайскі падрадчык рэарганізацыі вытворчасьці філіяла добрускай папяровай фабрыкі «Герой працы» тры месяцы не выплачвае ім заробак.

Прайшоўшы пешшу да Гомеля, яны хацелі адправіцца ў Менск да пасла Кітая, але супрацоўнікі амбасады самі прыбылі ў Гомель і ўгаварылі рабочых вярнуцца на працоўныя месцы.

тэлеграф/tut.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт