Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі абмежавана купаньне на вадаёмах 17 зон адпачынку

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.06.2015 10:21
Устаноўлены парушэньні санітарных норм, правілаў і гігіенічных нарматываў, зьместу грамадзкіх туалетаў і многае інш.

Купаньне дзяцей абмежавана ў васьмі зонах адпачынку. У Гомельскай вобласьці ў сьпіс нядобранадзейных патрапілі пляжы ў Гомелі "Каскад азёр" першы й другі, а таксама пляж аграгарадка Дуравічы Буда-Кашалёўскага раёна. У Гарадзенскай вобласьці адпачынак абмежаваны на возеры Малочнае ў аграгарадку Парэчча Гарадзенскага раёна, а ў Магілёўскай вобласьці - на гарадзкім пляжы Дняпра ў Шклове. У Менскай вобласьці аналягічнае абмежаваньне ўведзена ў дачыненьні зон купаньня на возеры Матчына й на вадаёме Шацк Пухавіцкага раёна, а таксама зоны купаньня ў раёне Любанскага вадасховішча.

Купаньне дзяцей і дарослых абмежаваны ў дзевяці зонах адпачынку. У Гомельскай вобласьці гэта пляж горада Хойнікі, пляж вадаёма ў населеным пункце Чырвоны Сьцяг Буда-Кашалёўскага раёна, пляж гарадзкога вадаёма Калінкавічаў, а таксама пляжы Дняпра ў раёне гарадзкога парку і ў раёне Цэнтра алімпійскага рэзэрву Жлобіна. У Магілёўскай вобласьці ў сьпіс трапілі пруд Дрыбінскі гарадзкога пасёлка Дрыбін і Грабянёўскі возера Магілёва, у Берасьцейскай вобласьці - пляж "Цэнтральны" на левым беразе ракі Мухавец (Берасьце). У Гарадзенскай вобласьці абмежаваны адпачынак на сажалцы ў паўднёва-заходняй частцы Слоніма.

Спэцыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы за мінулы тыдзень абсьледавалі 390 зон рэкрэацыі. Сярод іх на 38 устаноўлены парушэньні санітарных норм, правілаў і гігіенічных нарматываў абсталяваньня й зьместу грамадзкіх туалетаў, стаянак для асабістага й грамадзкага аўтатранспарту, кабінак для пераапрананьня, кантэйнэрных пляцовак і кантэйнэраў для збору цьвёрдых камунальных адходаў.

На вінаватых службовых асоб складзена 8 пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэньні, выдадзена 1 прадпісаньне і 36 рэкамэндацый па ліквідацыі выяўленых недахопаў, накіраваны 21 ліст у мясцовыя органы выканаўчай улады й кіраваньня, 23 - у ведамства. Узята 899 пробаў вады для правядзеньня лябараторных дасьледаваньняў (44 зь іх не адпавядалі ўстаноўленым гігіенічным нарматывам: 29 - па мікрабіялагічных паказчыках, 15 - па санітарна-хімічным).

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт