Беларусь з 23 чэрвеня часова абмяжуе ўвоз і транзыт птушкі з ЗША
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
23.06.2015 10:21
Адмяняюцца ўсе выдадзеныя дазволы на ўвоз і транзыт па тэрыторыі рэспублікі вышэйназваных тавараў з ЗША.
Фота: PAP
Новыя выпадкі захворваньня птушак на высокапатагенны грып (Н5) зарэгістраваны на тэрыторыі 16 штатаў у ЗША, паведамілі БЕЛТА ў дэпартамэнце вэтэрынарнага й харчовага нагляду Мінсельгасхарча са спасылкай на інфармацыю Міжнароднага эпізаатычнага бюро.
У сувязі з шырокім распаўсюджваньнем захворваньня з 23 чэрвеня ўводзяцца часовыя абмежаваньні на ўвоз і транзыт па тэрыторыі Беларусі са Злучаных Штатаў Амэрыкі жывой птушкі, інкубацыйнага яйка, дзікіх, заапаркавых і цыркавых жывёл, мяса птушкі, харчовых прадуктаў перапрацоўкі курынага яйка, пуху й пер'я, кармоў і кармавых дабавак з птушкі, кармоў расьліннага паходжаньня, паляўнічых трафеяў (птушынай дзічыны), а таксама былога ва ўжываньні абсталяваньня для перавозкі, утрыманьня, забою й разьбіраньня птушкі.
Таксама адмяняюцца ўсе выдадзеныя раней дазволы на ўвоз і транзыт па тэрыторыі рэспублікі вышэйназваных тавараў з ЗША.
Белта/ав