Logo Polskiego Radia
Print

Ідэолягам рэкамэндавана быць актыўнымі ў сацсетках

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.06.2015 11:00
Гэта павінна дапамагчы ім стаць бліжэй да моладзі.

Праца ў сацсетках дапаможа ідэалягічным работнікам стаць бліжэй да моладзі. Такое меркаваньне выказаў журналістам намесьнік старшыні Бялыніцкага райвыканкама па сацыяльных пытаньнях і інфармаваньні Андрэй Ганчук. Ён зьяўляецца ўдзельнікам рэспубліканскага форуму-практыкума "Ідэалягічная праца ў кантэксьце ключавых палажэньняў Пасланьня кіраўніка дзяржавы беларускаму народу й Нацыянальнага сходу Беларусі”.

"Моладзь зьяўляецца найбольш актыўнай часткай насельніцтва, і мы не павінны ўпусьціць іх у ідэалягічным пляне. Таму ідэолягі Бялыніцкага раёна прысутнічаюць у сацыяльных сетках, на форумах, дзе моладзь выказвае свае меркаваньні, кажа пра праблемы й спадзяваньні", - адзначыў Андрэй Ганчук.

Маладых людзей з розных рэгіёнаў рэспублікі хвалююць адны й тыя ж пытаньні. Паводле яго слоў, дзякуючы інтэрнэт-прасторы паступова прыглушваецца розьніца паміж сельскай і гарадзкой моладзьдзю, таму вопыт прадстаўнікоў з розных абласьцей рэспублікі будзе цікавы ўсім без выключэньня.

Рэспубліканскі форум па ідэалягічнай працы прайшоў учора ў Менску.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт