Самалёт зь беларускімі журналістамі ня змог сесьці ў Менску
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
25.05.2015 09:32
На яго борце былі беларускія журналісты, якія вярталіся дадому зь песеннага конкурсу "Эўрабачаньне-2015".
foto: wikipedia
Самалёт "Аўстрыйскіх авіяліній", які сьледаваў рэйсам Вена—Менск, вылецеў з аэрапорта зранку 24 траўня. На яго борце, як паведамляецца, былі беларускія журналісты, якія вярталіся дадому зь песеннага конкурсу "Эўрабачаньне-2015".
У небе над беларускім райцэнтрам Бяроза на Берасьцейшчыне самалёт нечакана разьвярнуўся, паляцеў назад і прызямліўся ў Вене. Прадстаўнікі авіякампаніі паведамілі, што ў самалёта ўзьніклі праблемы з працай закрылкаў. Верагодна, праблему хутка ліквідавалі, бо празь некалькі гадзін гэты ж самалёт паляцеў зь Вены ў аўстрыйскі Інсбрук.
Частку пасажыраў зь Вены паабяцалі адправіць у Менск у той жа дзень. Іншыя змогуць трапіць дадому толькі сёньня.
комсомольская правда/эўрарадыё/вс