Logo Polskiego Radia
Print

XVIII зьезд Беларускай партыі левых „Справядлівы сьвет”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.05.2015 11:38
Адбудуцца выбары новага кіраўніцтва партыі й кандыдата ў прэзыдэнты.

Фота:
Фота: nv-online.info

23–24 траўня ў Менску, у канфэрэнц-залі сталічнага гатэля „Беларусь”, праходзіць чарговы, XVIII зьезд Беларускай партыі левых „Справядлівы сьвет”.

На форум абрана 200 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў краіны. На парадку дня зьезду — справаздача Цэнтральнага камітэту партыі, зь якой выступіць старшыня партыі Сяргей Калякін, і справаздача Цэнтральнай кантрольна-рэвізійнай камісіі. Гэта два абавязковыя пытаньні, якія выносяцца на чарговы зьезд. Мяркуецца таксама, што будуць уносіцца зьмены ў праграму партыі. З прапановамі выступіць намесьнік старшыні партыі Аляксей Елісееў.

Таксама плянуецца прыняцьце асобнага дакумэнту па фармаце ўдзелу партыі ў прэзыдэнцкіх выбарах. Цэнтральны камітэт партыі рэкамэндаваў зьезду вылучыць свайго кандыдата ў прэзыдэнты, і прэтэндэнтам на пасаду прэзыдэнта, паводле ЦК партыі левых „Справядлівы сьвет”, мае стаць старшыня партыі. Гэта пытаньне будзе разглядацца зьездам у нядзелю, 24 траўня. Калі зьезд ухваліць прапанову ЦК, Сяргей Калякін стане сёмым па ліку кандыдатам, які заявіў пра сваё жаданьне ўдзельнічаць у прэзыдэнцкай кампаніі.

Адбудуцца выбары новага кіраўніцтва партыі.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт