Logo Polskiego Radia
Print

На Магілёўскім мясакамбінаце кралі мяса і вывозілі ў Расею

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.05.2015 16:31
Чалец назіральнай рады прадаваў мяса ў Расею з дапамогай сына.
foto: www.praskagieldaspozywcza.pl

Міліцыя пачала крымінальную справу, падазраваных затрымалі. Высьвятляецца датычнасьць іншых асобаў да супрацьпраўных дзеяньняў.

Раней пракуратура Магілёўскай вобласьці пачала крымінальную справу на намесьніка дырэктара гэтага ж мясакамбіната. Яго падазраюць у злоўжываньні ўладай. Ведаючы, што адна зь фірмаў мае дэбіторскую запазычанасьць перад мясакамбінатам, ён падпісваў дадатковыя пагадненьні да кантракту, што павялічвала тэрміны аплаты пастаўленай прадукцыі. Праўда, фірма ўсё адно не аплочвала пастаўкі мяса. Агулам было пастаўлена неаплочанай прадукцыі на 9 мільярдаў рублёў.

яс/interfax.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт