Выйшла аўдыёкніга Бураўкіна ў аўтарскім выкананьні
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
13.05.2015 16:00
Гэта амаль тры гадзіны незабыўнага голасу паэта.
Выйшла аўдыёкніга Генадзя Бураўкіна ў аўтарскім выкананьні
Навіна для ўсіх прыхільнікаў творчасьці Генадзя Бураўкіна, хто любіць і памятае Народнага Паэта.
Студыя "Гукапіс" кампаніі "ПРАСТОРА БАЙ" сумесна з Саюзам беларускіх пісьменьнікаў і "Арт-Сядзібай" выпусьціла аўдыёкнігу Генадзя Бураўкіна ў сэрыі "Голас Паэта" з запісамі вершаў розных гадоў, а таксама паэмаў "Хатынскі сьнег" і "Узьнясеньне" ў аўтарскім выкананьні.
Гэта амаль тры гадзіны незабыўнага голасу паэта, які занатавалі Алесь Калоша й Валер Мазынскі.
"Да тых, хто застанецца, у мяне адна вялікая просьба: берагчы Беларусь, прадаўжаць тое, што зрабілі й недарабілі яе сыны лепшыя. І спадзявацца, што ўсе мы — і тыя, што былі, і тыя, што будуць, і тыя, што ёсьць, — усе мы вечныя. Вечныя ў нашай мове, вечныя ў нашай гісторыі, вечныя ў беларускай зямлі, у беларускім слове". Генадзь Бураўкін, 20 траўня 2014
Яшчэ адной добрай навіной зьяўляецца тое, што кружэлку можна атрымаць абсалютна бясплатна! Каб даведацца, што для гэтага трэба зрабіць, заходзьце на старонку - www.prastora.by.
prastora.by/ав