Logo Polskiego Radia
Print

Скаргу палітвязьня Мікалая Дзядка пакінулі без задавальненьня

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 30.04.2015 15:38
Дзядку інкрымінавалі 16 парушэньняў рэжыму ў месцах зьняволеньня i працягнулі тэрмін зьняволеньня ў турме на 1 год і 3 дні.

Скаргу палітвязьня Мікалая Дзядка пакінулі без задавальненьня
Магілёўскі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу палітзьняволенага Мікалая Дзядка, якому 26 лютага працягнулі тэрмін зьняволеньня ў турме на 1 год і 3 дні. Дзядку інкрымінавалі 16 парушэньняў рэжыму ў месцах зьняволеньня, асноўным зь якіх зьяўляецца нашэньне замест турэмнай робы спартыўнага касьцюма.
Калегія абласнога суду, разгледзеўшы скаргу Мікалая Дзядка, пакінула прысуд суда Ленінскага раёна Магілёва, які працягнуў тэрмін зьняволеньня палітвязьню, без задавальненьня.
Адвакат даводзіў суду, што абвінавачваньне было вынесенае неаб’ектыўна і несправядліва, а парушэньні, з-за якіх быў пакараны Дзядок, не насілі характар небясьпечных і злосных, зьвяртаў ўвагу на непераканаўчыя і супярэчлівыя доказы сьведак, якія былі супрацоўнікамі турмы, аднак суд, які прайшоў фармальна і хутка, не прыняў аргумэнтаў абароны да ведама.
Праваабаронцы расцэньваюць рашэньне калегіі абласнога суду як працяг перасьледу палітычна зьняволенага актывіста, падкрэсьліваюць на яго незаконны і палітычна матываваны характар.
22 студзеня Міжнародная фэдэрацыя за правы чалавека (FIDH), РПГА “Беларускі Хельсінскі Камітэт” і Праваабарончы цэнтар “Вясна” выступілі з сумеснай заявай з патрабаваньнем спыненьня крымінальнага перасьледу палітвязьня Мікалая Дзядка і ягонага вызваленьня.
Мікалай Дзядок – узяты пад варту з 3 верасьня 2010 г., прысуджаны 27 траўня 2011 г. за злоснае хуліганства да 4,5 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Рашэньнем суду ад 5 сьнежня 2012 г. умовы адбыцьця пакараньня былі зьмененыя на больш жорсткія, пераведзены з калёніі №17 у Шклове ў турму №4 г. Магілёва. У лістападзе 2014 году на Мікалая Дзядка завялі новую крымінальную справу за “злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы”. 26 лютага 2015 года суд працягнуў термін яго зьняволеньня на 1 год і 3 дні.
эб/spring96.org

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт