Logo Polskiego Radia
Print

Супрацоўніцтва ў надзвычайных сытуацыях

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 23.04.2015 15:02
Беларусь і Польшча плянуюць падпісаць пагадненьне аб супрацоўніцтве ў папярэджаньні катастроф і стыхійных бедзтваў

Дзясятае пасяджэньне беларуска-польскай міжурадавай каардынацыйнай камісіі па справах транспамежнага супрацоўніцтва праходзіць сёньня ў Беластоку. Аб гэтым паведаміў на брыфінгу начальнік упраўленьня інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзьмітрый Мірончык.

Беларускі бок ачольвае намесьнік міністра замежных спраў, старшыня беларускай часткі камісіі Аляксандр Гур'янаў, польскі - першы намесьнік міністра ўнутраных спраў, старшыня польскай часткі камісіі Пётр Стаханьчык. Падчас пасяджэньня плянуецца падпісаньне міжурадавага пагадненьня аб супрацоўніцтве ў галіне папярэджаньня катастроф, стыхійных бедзтваў і іншых надзвычайных сытуацый.

Камісія дзейнічае на аснове беларуска-польскага міжурадавага пагадненьня аб асноўных прынцыпах транспамежнага супрацоўніцтва ад 24 красавіка 1992 году.

эб/БЕЛТА

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт