Чырвона-зялёная бутаньерка з яблыневай кветкай стала сымбалем 9 мая
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        19.04.2015 09:53
                    
                                 
                
                
                    Да 9 траўня ўсе працаўнікі гандлю й сфэры паслуг мусяць мець чырвона-зялёную бутаньерку з яблыневай кветкай.
                
                
                    
                         foto: nn.by
foto: nn.by
                     
                
                
                
               
                
                         Напярэдадні й падчас сьвяткаваньня 9 Мая кожнаму супрацоўніку арганізацый гандлю, бытавога абслугоўваньня і грамадзкага харчаваньня Міністэрствам гандлю рэкамэндавана дадаць да форменнай вопраткі сымбаль акцыі «Кветкі Вялікай Перамогі». Гаворка ідзе пра чырвона-зялёную стужку з кветкай яблыні – «прэм’ера» альтэрнатыўнай сымболікі прайшла яшчэ ў студзені гэтага года, калі прадстаўнікі БРСМ падаравалі яе Аляксандру Лукашэнку.
У рэдакцыю партала Tut.by чытачы даслалі здымак дакумэнта, які работнікі гандлю на днях атрымалі з Упраўленьня гандлю й паслуг Віцебскага аблвыканкама. У ім агаворваюцца ўмовы ўдзелу ў рэспубліканскім патрыятычным праекце «Кветкі Вялікай Перамогі». Органы кіраваньня просяць прыняць меры «па наяўнасьці сымбаля акцыі, прымацаванага да форменнай вопраткі, у кожнага работніка арганізацыі гандлю, бытавога абслугоўваньня і грамадзкага харчаваньня».
яс/nn.by/tut.by