Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь атрымае новыя С-300

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.04.2015 17:07
Да канца года на ўзбраеньне СПА РБ паступіць чатыры дывізіёны С-300.

Да канца бягучага года на ўзбраеньне ў 377-ы гвардзейскі зэнітны ракетны полк, 1-ы й 115-ы зэнітныя ракетныя палкі Беларусі павінны паступіць чатыры зэнітных ракетных дывізіёнаў С-300, паведамілі ў Мінабароны.
Таксама вядуцца закупкі трэнажораў для ЗРК С-300. У радыётэхнічныя войскі паступіць радыёлякацыйнай станцыя "Раса" й сучасны радыёлякацыйны комплекс "Усход", плянуецца закупка новых радыёлякацыйных станцый.

Для павышэньня эфэктыўнасьці прымяненьня авіяцыі таксама плянуецца апрабаваць апаратуру комплекснай абароны лятальных апаратаў ад высокадакладнай зброі. Неабходная апаратура ўжо пасьпяхова прайшла выпрабаваньні. Гэты комплекс дасьць магчымасьць ажыцьцяўляць пастаноўку перашкод апрамяняючым радыёлякацыйным станцыям, не адцягваючы ўвагі лётчыка ад выкананьня баявой задачы.

белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт