Logo Polskiego Radia
Print

Экс-чэмпіён Польшчы па кунг-фу будзе кіраваць беларускім банкам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.04.2015 11:03
Рафал Юшчак раней працаваў у холдынгу „GETIN Holding SA” ў Польшчы.

nn.by
nn.by

Паляк Рафал Юшчак прызначаны ўпраўляючым дырэктарам беларускага „Альфа-Банка”. Раней банкір працаваў намесьнікам старшыні праўленьня фінансавага холдынгу „GETIN Holding SA” ў Польшчы.

Да прыезду Юшчака пасады ўпраўляючага дырэктара ў „Альфа-Банку” не было. Ён будзе адказваць за выкананьне пляна стратэгічнага разьвіцьця, а таксама за апэратыўнае кіраваньне банкам.

46-гадовы Рафал Юшчак лічыцца адным з самых радыкальных польскіх банкіраў. Па першай адукацыі ён гісторык, па другой — фінансіст.

Аднак найбольшага прызнаньня Юшчак дасягнуў у сфэры адзінаборстваў. У гадох 1980-1990 Юшчак тройчы перамагаў на чэмпіянатах Польшчы па кунг-фу і ўваходзіў у пяцёрку найлепшых спартсмэнаў у сьвеце ў гэтым відзе.

Беларускі „Альфа-Банк” — „дачка” расейскага банка, ім валодаюць расейскія мільярдэры Міхаіл Фрыдман і Пётр Авен.

nn.by/аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт