Беларускія стралкі здабылі Гран-пры ў Вроцлаве
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
31.03.2015 11:04
Ілья Чаргейка і Віталь Бубновіч сталі прызёрамі Гран-пры ў Вроцлаве.
У Польшчы завяршыўся буйны міжнародны турнір па кулявой стральбе "Гран-пры Вроцлава", на якім беларускія спартоўцы выйгралі чатыры ўзнагароды. Ілья Чаргейка стаў срэбным прызёрам у стральбе з малакалібэрнай вінтоўкі на 50 мэтраў, у гэтай жа дысцыпліне Віталь Бубновіч заняў трэцяе месца.
Віталь Бубновіч прынёс у скарбонку зборнай Беларусі яшчэ дзве бронзавыя ўзнагароды. У стральбе з малакалібэрнай вінтоўкі на 50 мэтраў зь ляжачай пазыцыі ён саступіў толькі Томашу Ёрабэку з Чэхіі (другое месца) і Барташу Яцэцкаму з Польшчы (першае месца). Чэмпіён лёнданскай Алімпіяды беларус Сяргей Мартынаў у гэтым жа практыкаваньні заняў пятае месца. У стральбе з пнэўматычнай вінтоўкі на 10 мЭтраў Бубновіч з сумай ачкоў 185,7 зноў стаў трэцім. Яго апярэдзілі вугорац Іштван Пэні - 208,5 ачка і паляк Томаш Бартнік - 208,8 ачка.
Чарговы міжнародны старт з удзелам беларускіх стралкоў заплянаваны ў траўні ў чэскай Пльзені.
эб/belta.by