Інтэрактыўныя экраны ў старым горадзе Менска
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        30.03.2015 14:42
                    
                                 
                
                
                    Гістарычны цэнтр Менска неабходна абсталяваць інтэрактыўнымі экранамі, заявіў 30 сакавіка старшыня Менгарвыканкама Андрэй Шорац.
                
                
                    
                         Траецкае Прадмесьце, be.wikipedia.org
Траецкае Прадмесьце, be.wikipedia.org
                     
                
                
                
               
                
                         Гістарычны цэнтр Менска неабходна абсталяваць інтэрактыўнымі экранамі, заявіў 30 сакавіка старшыня Менгарвыканкама Андрэй Шорац. Паводле яго слоў, з дапамогай экранаў можна будзе ўбачыць, дзе разьмяшчаюцца музэі, галерэі, аб'екты грамадзкага харчаваньня, крамы з сувэнірамі і гэтак далей.
Акрамя таго, у гістарычным цэнтры горада (Ракаўскае і Траецкае прадмесьця, Верхні горад, Менскае замчышча) у 2015 годзе плянуецца ўсталяваць скульптуру ў гонар 500-годзьдзя зьявы на водах ракі Сьвіслач іконы Божай Маці і помнік кампазітару Станіславу Манюшку, перадае БелТА.
Таксама ў гэтым годзе плянуецца завяршыць рэканструкцыю Верхняга горада: завяршыць забудову правага боку вуліцы Гандлёвай, на якой будуць разьмяшчацца два гатэльныя комплексы, выставачна-дзелавы цэнтр, аб'екты грамадзка-гандлёвага прызначэньня. Акрамя таго, будзе завершана рэканструкцыя будынкаў №№ 31 і 33 па вуліцы Інтэрнацыянальнай, дзе разьмесьцяцца аб'екты грамадзкага харчаваньня і грамадзка-бытавога прызначэньня, будынка па вуліцы Ракаўскай, 14, распрацоўваецца праектна-каштарысная дакумэнтацыя па аднаўленьні будынкаў па вуліцы Вызваленьня.
яс/БелТА