Рэйсы ў Кітай
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
16.03.2015 14:15
Беларусы і кітайцы дамаўляюцца аб адкрыцьці новага маршруту.
Фота: 5min.by
Перамовы аб адкрыцьці новага маршруту Пэкін – Менск – Бударпэшт – Пэкін авіякампаніяй Air China прайшлі ў Нацыянальным аэрапорце Менск. Пяцідзённы візыт кітайская дэлегацыя завершыцца заўтра.
На сустрэчы закраналіся пытаньні, зьвязаныя з выконваньнем рэгулярных рэйсаў па новым маршруце, у тым ліку датычыя тэхналёгіі абслугоўваньня паветраных машын, пасажыраў, грузаў авіякампаніі, прадастаўленьня паслуг па забесьпячэньні бартавога харчаваньня ды іншыя.
Плянуецца, што ўжо 1 траўня Air China пачне выконваць палёты на лініі Пэкін – Менск – Будапэшт – Пэкін. Рэйсы плянуецца выконваць чатыры разы ў тыдзень.
БелаПАН/нг