Суботнікі ў Менску
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        15.03.2015 14:50
                    
                                 
                
                
                    Прыбіраньне гораду адбываецца перад гадавінай перамогі ў ВАВ.
                
                
                    
                         Фота: zhaba.ru
Фота: zhaba.ru
                     
                
                
                
               
                
                         Жыхары Менску цягам месяца будуць у рамках суботнікаў прыбіраць свой горад. Улады прынялі рашэньне, што ў гэтым месяцы неабходна навесьці чысьціню ў парках, на панадворках, каля прамысловых аб'ектаў і на вуліцах.
Паводле інфармацыі агенцтва БелТА, акцыі па прыборцы будуць ладзіцца як у выходныя дні, так і рабочыя.
У суботнікі плянуецца ўцягнуць таксама моладзь. «Сёньня кожны з нас можа па 3-4 гадзіны ў месяц працаваць на карысьць грамадзкасьці. Гэта прынясе вялікія ашчаднасьці гораду», - заявіў адзін зь моладзевых лідараў.
 
нг