Намесьнік кіраўніка МЗС Беларусі наведае Брусэль
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        06.03.2015 13:25
                    
                                 
                
                
                    Купчына сустрэнецца з прадстаўнікамі Эўракамісіі й дыпляматыі ЭЗ.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                          Намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына 8-10 сакавіка наведае Брусэль.
Як паведаміў прэс-сакратар беларускага МЗС Дзьмітрый Мірончык, Купчына прыме  ўдзел у чарговым раўндзе кансультацый па пытаньні супрацы паміж Беларусьсю й ЭЗ.
Паводле слоў Мірончыка, заплянаваныя таксама сустрэчы Купчыной з прадстаўнікамі кіраўніцтва Эўрапейскай камісіі й Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў.
Мірончык паведаміў, што 10-11 сакавіка ў Менску пройдзе чарговы раўнд кансультацый паміж Беларусьсю й ЭЗ па пагадненьнях аб спрашчэньні візавага рэжыму й рэадмісіі.
racyja.com/аз