Logo Polskiego Radia
Print

Гандляры спыняюць працу

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 02.03.2015 16:30
Яны скардзяцца на тое, што ўлады не даюць ім працаваць.

Душаць штрафамі ды канфіскацыямі.

У нядзелю большасьць гандлёвых пунктаў на менскіх рынках былі зачыненыя. Хоць шмат дзе віселі надпісы «зачынены па тэхнічных прычынах», «адпачынак», насамрэч прадпрымальнікі ў разгубленасьці.

1 сакавіка скончыўся так званы пераходны пэрыяд і пачаў дзейнічаць Указ №222, які абавязвае індывідуальных прадпрымальнікаў мець суправаджальныя дакумэнты на тавары лёгкай прамысловасьці, у тым ліку прывезеныя з Расеі.

Пры гэтым напярэдадні міністэрства эканомікі заявіла, што ўказ адправяць на дапрацоўку. Пакуль жа можна працягваць працаваць спакойна, прадпрымальнікаў ня будуць штрафаваць за адсутнасьць дакумэнтаў.

Аднак гэтыя словы не пераканалі прадпрымальнікаў. Учора некаторыя зь іх сустрэліся з журналістамі, каб падзяліцца сваімі праблемамі.

Паводле nn.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт