Пасольства Беларусі адкрылася ў Аўстраліі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        25.02.2015 10:00
                    
                                 
                
                
                    На цырымоніі адкрыцьця прысутнічаў намесьнік кіраўніка МЗС Беларусі Валянцін Рыбакоў.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                          Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстралійскім Саюзе адкрылася ў аўторак у горадзе Канбэра, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.
На цырымоніі адкрыцьця й падняцьця беларускага дзяржаўнага сьцяга прысутнічалі намесьнік кіраўніка МЗС Беларусі Валянцін Рыбакоў, намесьнік кіраўніка МЗС Аўстраліі Рык Уэлс, а таксама прадстаўнікі аўстралійскіх дзяржустаноў і дыпляматычнага корпуса Канбэры.
belta.by/аз