Logo Polskiego Radia
Print

Створаны аргкамітэт па сьвяткаваньні Дня волі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.02.2015 08:00
„Афіцыйна будзе падавацца заяўка на шэсьце”, - кажа Віталь Рымашэўскі.
Источник: niezalezna.pl

Паседжаньне аргкамітэту па сьвяткаваньні Дня волі адбудзецца 26 лютага ў Менску. Ініцыятарамі стварэньня аргкамітэту выступілі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя, Партыя БНФ, Рух „За Свабоду” й шэраг іншых арганізацый ды ініцыятыў. Паседжаньне адкрытае для журналістаў ды ўсіх ахвотны далучыцца да арганізацыі й правядзеньня акцыі, кажа сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

„Афіцыйна будзе падавацца заяўка на шэсьце. І магчыма будуць прымеркаваны іншыя імпрэзы й мерапрыемствы, якія будуць мець сьвяточны характар, мэта якіх будзе адзначэньне гэтай даты – важнай для кожнага беларуса”, - сказаў Віталь Рымашэўскі.

Паводле яго, правядзеньне вулічных акцый 25 сакавіка, 26 красавіка й акцыі „Дзяды” – вельмі важныя ва ўмовах аўтарытарнай Беларусі.

„Чым большы ціск уладаў, тым больш важныя дэманстрацыі пратэсту. Яны даюць магчымасьць адкрыта выказаць грамадзянскую пазыцыю й заклікаць іншых людзей далучацца да супрацьстаяньня рэжыму”, - дадаў палітык.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт