Logo Polskiego Radia
Print

На Заходняй Дзьвіне ў Віцебску рыбака выратавалі з ільдзіны

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.02.2015 08:48
23 лютага рыбалка для непрацуючага жыхара Віцебска скончылася выклікам падразьдзяленьняў МНС.

Як паведамляе Міністэрства па надзвычайных сытуацыях, каля 10.30 мужчына выйшаў на лёд парыбачыць. Прыкладна праз дваццаць хвілін крыга, на якой знаходзіўся чалавек, адкалолася й паплыла. Патрапіць на бераг стала немагчыма. Плошча адколатага лёду была каля 100 кв. м.

Званок у МНС паступіў ад мужчыны, які цярпеў бедства, у 11.01. Праз тры хвіліны на месца выкліку прыбылі ратавальнікі. Было ўстаноўлена, што на рацэ на адлегласьці каля 50 м ад берага на крызе знаходзіцца чалавек. Таўшчыня лёду складала ўсяго 5-6 см, а глыбіня ракі — да 5 м.

У 11.08 работнікі МНС з выкарыстаньнем канца Аляксандрава, ратавальнай дошкі, вадалазнага касьцюма сухога тыпу, ратавальнага кола і ратавальных камізэлек рыбак быў зьняты з крыгі і дастаўлены на бераг. Мужчына не пацярпеў.

Ратавальнікі нагадваюць: выхад на тонкі лёд небясьпечны. Пры ўстойлівай плюсавай тэмпэратуры, якая назіраецца на працягу апошніх дзён, лёд інтэнсіўна растае.

яс/БелаПАН

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт