Logo Polskiego Radia
Print

У Пінску будзе вуліца імя Рышарда Капусьціньскага (ФОТО)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.02.2015 16:08
Вуліца Капусьціньскага ў Пінску будзе адной з цэнтральных у новым мікрараёне гораду.

foto:
foto: PAP

У сталіцы Палесься Пінску зьявіцца вуліца ў гонар вядомага польскага публіцыста й журналіста Рышарда Капусьціньскага (1932-2007). Ён нарадзіўся ў горадзе над Пінай 4 сакавіка 1932 году. І хоць Капусьціньскі й пакінуў родны Пінск у сем гадоў, то ніколі не забываў палескія мясьціны. Сталіцу Палесься журналіст наведваў некалькі разоў і адлюстроўваў у сваіх творах.
87-гадовая пінчанка Гэлена Шаламіцкая асабіста знала Капусьціньскага й ягоных бацькоў. “Рышард Капусьціньскі – вельмі блізкі й вельмі дарагі нам чалавек (...). Гэта яго родны горад, ягоныя любімыя мясьціны, Капусьціньскі быў натхнёны Пінскам,” – сказала жанчына.
Вуліца Капусьціньскага ў Пінску будзе адной з цэнтральных у новым мікрараёне гораду. Яна стане працягам праспэкту Жалтоўскага.

паводле рацыя/вс

на фота: дом у Пінску, у якім жыла сям'я Р.Капусьціньскага

foto:
foto: wikipedia
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт