У Беларусі зьявіцца беларускамоўная духоўная акадэмія
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        19.02.2015 11:29
                    
                                 
                
                
                    Навучальная ўстанова будзе працаваць у будынку „Caritas“ у вёсцы Ляскоўка каля Бараўлянаў.
                
                
                    
                         fot. GeographBot /Wikimedia Commons/CC
 fot. GeographBot /Wikimedia Commons/CC
                     
                
                
                
               
                
                          Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў атрымала афіцыйную рэгістрацыю навучальнай установы „Менская духоўная акадэмія імя Сьвятога Яна Паўла Другога”. Акадэмія будзе адкрытая ня толькі для будучых сьвятароў, але й для сьвецкіх асоб.
Прэс-сакратар Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў ксёндз Юры Санько лічыць, што гэта вельмі важная падзея ў жыцьці Каталіцкага касьцёла ў Беларусі.
„Упершыню пасьля савецкага пэрыяду адчыняецца паўнавартасная каталіцкая навучальная ўстанова. Першае й асноўнае, гэта будзе тэалёгія. Але на гэтым мы ня хочам спыняцца”, - кажа Санько.
Канчатковая праграма навучаньня ў Духоўнай акадэміі будзе ўзгодненая ў Ватыкане. Акадэмія будзе працаваць у будынку менскага дабрачыннага каталіцкага таварыства „Caritas“ у вёсцы Ляскоўка каля Бараўлянаў.
racyja.com/аз