Logo Polskiego Radia
Print

У Менску пройдзе „Сьвята роднай мовы”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.02.2015 11:57
Зь ініцыятывы ЮНЭСКО гэтае сьвята традыцыйна адзначаецца ва ўсім сьвеце 21 лютага.

22 лютага на двух паверхах бізнэс-клубу „Imaguru” адбудзецца вялікае „Сьвята роднай мовы”.

Мерапрыемства прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы, які, зь ініцыятывы ЮНЭСКО, традыцыйна адзначаецца ва ўсім сьвеце 21 лютага.

У гэтым годзе каманда „Арт Сядзібы” й культурніцкая пляцоўка „Беларуская Прастора” вырашылі сабраць шматлікія беларускамоўныя творчыя ініцыятывы, моўныя курсы, бізнэс-праекты, вытворцаў сувэніраў і паштовак, цікавых музыкаў і адметных творцаў разам на „Сьвяце роднай мовы”.

Цягам сьвята пройдзе VІІІ Усебеларуская дыктоўка з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ад Таварыства беларускай мовы.

Арганізатары прапануюць далучацца таксама да тыднёвай акцыі #нашамова, якую „Арт Сядзіба” прымеркавала да „Сьвята роднай мовы” й Міжнароднага дня роднай мовы.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт