Logo Polskiego Radia
Print

У Менску пройдзе Тыдзень беларускай кухні

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.02.2015 12:21
У мерапрыемстве прыме ўдзел 31 рэстаран. На сталах паявяцца селядцовыя грэнкі, боршч па-віленскі, рыба пад сьмятанным соусам і іншае.
Источник: bankier.pl

Больш за 30 кафэ й рэстаранаў Менска возьмуць удзел у Тыдні беларускай кухні.

У мерапрыемстве, якое пройдзе ў Менску з 16 па 22 лютага, прыме ўдзел 31 аб'ект грамадзкага харчаваньня. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленьні спажывецкага рынку Менгарвыканкама.

Падчас Тыдня беларускай кухні кафэ й рэстараны запрапануюць сваім наведвальнікам пакаштаваць селядцовыя грэнкі, боршч па-віленскі, рыбу пад сьмятанным соусам з прыпушчаныя гароднінай, сьвіны кумпяк ў сьлівавым соўсе з бульбяным пюрэ ды кісель з журавіны.

Тыдзень беларускай кухні праводзіцца ў Менску па ініцыятыве галоўнага ўпраўленьня спажывецкага рынку Менгарвыканкама й пры падтрымцы грамадзкага аб'яднаньня беларускіх кухараў "Суполка кухараў". Згодна з правіламі акцыі, усе яе ўдзельнікі павінны прытрымлівацца адзіных коштаў і рэцэптуры. Папярэднія Тыдні беларускай кухні прайшлі ў сталіцы ў верасьні й сьнежні 2013 года, а таксама ў лютым-сакавіку, жніўні й лістападзе 2014-га.

Сьпіс рэстаранаў, якія прымуць удзел у мерапрыемстве, можна знайсьці ў сеціве.

Паводле Белты

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт