Сетка платных дарог у РБ павялічыцца да 2020 года да 2 тыс. км
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        14.02.2015 10:18
                    
                                 
                
                
                    На сёньняшні дзень працягласьць платных аўтадарог у краіне складае 1189 км.
                
                
                    
                         foto: Wikipedia/CC/RadomilWikipedia/CC/Radomil
foto: Wikipedia/CC/RadomilWikipedia/CC/Radomil
                     
                
                
                
               
                
                         Сетка платных дарог у Беларусі павялічыцца да 2020 года да 2 тыс. км. На сёньняшні дзень працягласьць платных аўтадарог у краіне складае 1189 км. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўленьня аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту й камунікацый Яўген Ракала.
Сёлета сетка платных дарог, аб'яднаных сістэмай BelToll, будзе павялічана больш чым на 300 км. Электронная сыстэма можа пачаць дзейнічаць на ўчастку трасы М5 Жлобін — Гомель, які прайшоў рэканструкцыю, участках трасы Р23 Мінск — Мікашэвічы й дарогі Р21 Віцебск — мяжа Расеі.
Паводле новай дзяржпраграмы за 2015-2019 гады прадугледжана рэканструяваць і пабудаваць каля 1158 км рэспубліканскіх аўтамабільных дарог і 2213 пагонных мэтраў мастоў і пуцеправодаў. Да 2020 года заплянавана выканаць капітальны рамонт 1600 км рэспубліканскіх аўтадарог.
 
белапан/белта/эўррадыё/вс