Абмежаваньні па валютных апэрацыях здымаюцца
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
12.02.2015 19:34
Рашэньне аб частковым зьняцьці абмежаваньняў прынята з улікам стабілізацыі сытуацыі ў фінансавай сфэры.
Рашэньне аб частковым зьняцьці з 20 лютага абмежаваньняў на зьдзелкі куплі-продажу замежнай валюты на пазабіржавым валютным рынку прынята з улікам стабілізацыі сытуацыі ў фінансавай сфэры. Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленьні інфармацыі й грамадзкіх сувязей Нацбанка, камэнтуючы пастанову рэгулятара ад 4 лютага №48.
Дакумэнт, зацьверджаны ў мэтах аднаўленьня работы пазабіржавага валютнага рынку Беларусі, апублікаваны сёньня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з пастановай, з 20 лютага будзе адноўлена функцыянаваньне пазабіржавага валютнага рынку ў парадку, які дзейнічаў да 19 сьнежня 2014 года. Забесьпячэньне попыту й прапаноў суб'ектаў гаспадараньня на замежную валюту па-ранейшаму будзе ажыцьцяўляцца, перш за ўсё, на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».
Правядзеньне апэрацый на пазабіржавым рынку ў Беларусі было прыпынена ў канцы 2014 года — з мэтай канцэнтрацыі ўсіх валютных плыняў. Гэта мера ў ліку іншых дала магчымасьць даволі хутка стабілізаваць узьнікшае напружаньне й збалянсаваць попыт на валютным рынку.
белта/вс