Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь прыме чэмпіянат Эўропы па баскетболе 3х3

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 10.02.2015 19:53
У Менску будзе абсталяваная спэцыяльная пляцоўка для правядзеньня турніру 21-23 жніўня 2015 году.


Першы ў гісторыі чэмпіянат Эўропы па баскетболе 3х3 сярод юнакоў і дзяўчат ва ўзросьце да 18 гадоў плянуецца правесьці ў Менску 21-23 жніўня 2015 году, паведаміла Беларуская фэдэрацыі баскетболу.

У турніры прымуць удзел 32 мацнейшыя каманды Старога Сьвету: 16 - у юнакоў і 16 - у дзяўчат. Беларусь як краіна-арганізатар кантынэнтальнага форуму ўжо атрымала права згуляць у фінальнай стадыі, астатнія ўдзельнікі чэмпіянату Эўропы вызначацца па выніках адборачных турніраў, якія пройдуць у ліпені-жніўні.

Міжнародная фэдэрацыя баскетболу (ФІБА) прадставіць адмысловы інвэнтар і пакрыцьцё для гульні ў фармаце 3х3. У Менску будзе абсталяваная спэцыяльная пляцоўка для правядзеньня турніру.

Прэзыдэнт ФІБА-Эўропа Тургай Дэмірэль павіншаваў Беларусь з правам правесьці першы ў гісторыі чэмпіянат Эўропы па баскетболе 3х3 сярод юнакоў і дзяўчат ва ўзросьце да 18 гадоў. У сваю чаргу першы віцэ-прэзыдэнт НАК, старшыня Беларускай фэдэрацыі баскетболу Максім Рыжанкоў запэўніў, што чэмпіянат Эўропы пройдзе на самым высокім узроўні.

эб/ БЕЛТА

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт