Logo Polskiego Radia
Print

50-годзьдзе Слонімскай гімназіі №1

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.02.2015 17:15
Гэта ўстанова, парог якой пераступаюць толькі пасьля конкурснага адбору.

/

У Слонімскім цэнтры культуры ў суботу, 7 лютага, адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысьвечанае 50-годзьдзю Слонімскай гімназіі № 1. На ўрачыстасьць прыехалі выпускнікі гімназіі розных гадоў, а таксама былыя настаўнікі.
Слонімская гімназія № 1 сёньня – гэта адзіная ўстанова на Слонімшчыне, куды імкнуцца й настаўнікі, і вучні. Гэта ўстанова, парог якой пераступаюць толькі пасьля конкурснага адбору.
За 50 гадоў са сьцен гімназіі выйшлі 2151 выпускнік, зь іх – 250 мэдалістаў. 1100 выпускнікоў гімназіі сталі кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый, 400 – настаўнікамі, 62 прысьвяцілі сябе навуцы. 31 год навучальнай установай кіраваў Вадзім Сяргейчык, які цяпер жыве ў Горадні.
На вялікі жаль, у гімназіі, на вечарах і на юбілейнай сустрэчы не гучыць і не гучала беларуская мова.

рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт