Logo Polskiego Radia
Print

Банкі будуць вяртаць скрадзеныя з картак грошы

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 05.02.2015 16:45
Камэрцыйныя банкі будуць вяртаць скрадзеныя з картак кліентаў грошы.
foto: wikipediafoto: wikipedia


Нацыянальны банк прыняў шэраг мер па павышэньню бясьпекі безнаяўных разьлікаў. У прыватнасьці, ён абавязаў камэрцыйныя крэдытна-фінансавыя ўстановы вяртаць кліентам скрадзеныя з карткі грошы.

У поўнай меры пастанова пачне працаваць праз паўгоду. Пасьля гэтага пры незаконным сьпісаньні грошай з рахунку банк будзе абавязаны вярнуць скрадзеную суму ўладальніку. Пры гэтым пацярпелы ад дзеяньняў махляроў кліент павінен, па-першае, сам выявіць страту, а па-другое, на працягу месяца напісаць адпаведную заяву ў свой банк.

У пастанове рэгулятара таксама гаворыцца пра тое, што «банк абавязаны прапанаваць кліенту ў якасьці спосабу атрыманьня інфармацыі аб руху грашовых сродкаў па рахунку кліента кірунак СМС-паведамленьняў на пададзены кліентам нумар тэлефону апэратара мабільнай сувязі Рэспублікі Беларусь». Гэтая мера павышэньня бясьпекі безнаяўных разьлікаў уступіць у сілу праз тры месяцы. Адмова ад СМС-апавяшчэньня павінна пацьвярджацца дакумэнтальна.

эб/minsknews.by

Банкі будуць вяртаць скрадзеныя з картак грошы

Камэрцыйныя банкі будуць вяртаць скрадзеныя з картак кліентаў грошы

Нацыянальны банк прыняў шэраг мер па павышэньню бясьпекі безнаяўных разьлікаў. У прыватнасьці, ён абавязаў камэрцыйныя крэдытна-фінансавыя ўстановы вяртаць кліентам скрадзеныя з карткі грошы.

У поўнай меры пастанова пачне працаваць праз паўгоду. Пасьля гэтага пры незаконным сьпісаньні грошай з рахунку банк будзе абавязаны вярнуць скрадзеную суму ўладальніку. Пры гэтым пацярпелы ад дзеяньняў махляроў кліент павінен, па-першае, сам выявіць страту, а па-другое, на працягу месяца напісаць адпаведную заяву ў свой банк.

У пастанове рэгулятара таксама гаворыцца пра тое, што «банк абавязаны прапанаваць кліенту ў якасьці спосабу атрыманьня інфармацыі аб руху грашовых сродкаў па рахунку кліента кірунак СМС-паведамленьняў на пададзены кліентам нумар тэлефону апэратара мабільнай сувязі Рэспублікі Беларусь». Гэтая мера павышэньня бясьпекі безнаяўных разьлікаў уступіць у сілу праз тры месяцы. Адмова ад СМС-апавяшчэньня павінна пацьвярджацца дакумэнтальна.

эб/minsknews.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт