Палітвязень Юрый Рубцоў спыніў галадоўку 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        02.02.2015 13:55
                    
                                 
                
                
                    Неўзабаве пасьля гэтага ён атрымаў папярэджаньне.
                
                
                    
                         svaboda.org
svaboda.org
                     
                
                
                
               
                
                          Палітзняволены Юрый Рубцоў, які адбывае пакараньне ў спэцкамэндатуры № 7 у Купліне Пружанскага раёна, 1 лютага спыніў галадоўку. Па-першае, праводзіць яе паводле мэдычных правілаў у камэндатуры далей было немагчыма, па-другое, яго патрабаваньне аб выдзяленьні гадзіны тэлеэфіру для апазыцыі не падтрымала сама апазыцыя.
У той жа дзень Рубцоў атрымаў папярэджаньне па арт 415 КК за ўхіленьне ад адбываньня пакараньня. Юрый Рубцоў лічыць гэта поўнай лухтой. Як можна знаходзіцца ў месцы пакараньня й адначасова ўхіляцца ад пакараньня.
А ў тым, што ён патрабуе працу з сярэднім заробкам 600 даляраў, нічога дзіўнага няма: кожны хоча нармальна жыць. Тым больш, што вязьні знаходзяцца на поўнай самаакупаемасьці, а яшчэ й дома трэба дапамагчы.
Калі яго запіхнулі сюды без віны, кажа Рубцоў, то чаму трэба, каб жонка мучылася за адну пэнсію. Калі ёй трэба ня толькі ежа, але й лекі, і іншыя плацяжы рабіць. Тым больш, у чарговы раз на пытаньне Рубцова, ці вераць самі супрацоўнікі словам Лукашэнка пра такі сярэдні заробак, супрацоўнікі адказалі, што вераць.
„То й шукайце такую работу для мяне, - сказаў ім палітвязень. – Я ж прашу толькі сярэдні заробак”.
spring96.org/аз