Выратавальнікі будуць штрафаваць за выхад на тонкі лёд
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
31.01.2015 16:00
Гэта абумоўлена колькасьцю патануўшых.
За выхад на лёд у пэрыяд раставаньня, у забароненых месцах прадугледжаная адміністратыўная адказнасьць у выглядзе штрафу. Больш папярэджваньняў выратавальнікі даваць ня будуць. Гэта абумоўлена колькасьцю патанулых у выніку правалу пад лёд за бягучы зімовы пэрыяд.
Чалец пінскага Таварыства выратаваньня на вадзе Аляксей Нагорнаў адзначае, што атрымаць штраф магчыма й за парушэньне правілаў бясьпекі ў дазволеным месцы.
„Рыбакі, калі зьбіраюцца на рыбную лоўлю, звычайна вакол клёвага месца высьвідроўваюць многа лунак – гэтага рабіць катэгарычна нельга, бо чым больш лунак, тым меншая трываласьць лёду(…) Катаньне на лёдзе на каньках дазваляецца толькі на рэках, азёрах, толькі на плыткаводзьдзі, дзе таўшчыня льду ня менш за 25 сантымэтраў”, - перасьцерагае Нагорнаў.
Па інфармацыі выратавальнікаў, за палову зімовага сэзону ў краіне ў выніку правалу пад лёд загінула больш за 20 асобаў, сярод якіх ёсьць і непаўнагадовыя.
racyja.com/аз