На "Полацк-Шкловалакне" здарылася ўцечка расплаўленай шкламасы
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
15.01.2015 13:28
Пацярпелых няма, разьліў адбыўся па-за рабочай зонай абслуговага пэрсаналу.
14 студзеня ў 19.30 у цэнтaр апэратыўнага кіраваньня Полацкага падразьдзяленьня МНС паступіла паведамленьне пра ўцечку шкламасы зь печы цэха ААТ "Полацк-Шкловалакно", паведаміла прэс-служба МНС.
Калі да месца выкліку прыбылі ратавальнікі-пажарныя, з-пад устаноўкі назіралася ўцечка расплаўленай шкламасы ў спэцыяльны прыёмны басэйн. Плошча "зьбеглай" масы складала каля 10 кв. м.
У печы адбывалася варэньне спэцыяльнага шкла пры тэмпэратуры 1.500 градусаў з далейшым атрыманьнем тэкстыльнага шкловалакна.
Пацярпелых няма, разьліў адбыўся па-за рабочай зонай абслуговага пэрсаналу.
Ратавальнікі-пажарныя падалі ствалы на ахалоджваньне шкламасы, а шклавары спынілі падачу газу ў печ.
Спыненьне печы на тэхналягічны працэс вытворчасьці не паўплывала, праводзіцца яе рамонт. Прычыны здарэньня высьвятляюцца.
эб/ БелаПАН