Logo Polskiego Radia
Print

Менск пераходзіць на расейскую электраэнэргію

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.01.2015 15:36
Замест украінскай. Кіеў мае замала магутнасьцяў.
http://b2sport.pl/http://b2sport.pl/

Сёлета беларускія ўлады плянуюць імпартаваць электраэнэргію з Расеі, а не з Украіны, як раней. У плянах на 2015 год значыцца 2,8 млрд кВтг электраэнэргіі імпарту з Расеі. Дадзеную інфармацыю распаўсюдзіла Міністэрства энэргетыкі.

Імпарт з Расеі складзе блізу 7% ад заплянаванага спажываньня электраэнэргіі. Усяго ў Беларусі плянуецца выкарыстаць 38,5 млрд кВтг электраэнэргіі.

Паводле інфармацыі зь міністэрства, сёлета Беларусь будзе закупляць толькі расейскую электраэнэргію. Дагавор з Украінай на пастаўку не заключаўся. У 2014-м годзе доля ўкраінскай электраэнэргіі складала амаль 4,5% у балянсе электрычнай энэргіі Беларусі. Першапачаткова ўлады плянавалі імпартаваць 3 млрд кВтг з Украіны і каля 1 млрд кВтг з Расеі.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт