Суд над Рыгорам Кастусёвым адбудзецца 23 сьнежня
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        19.12.2014 16:23
                    
                                 
                
                
                    Палітык "правініўся", прыняўшы ўдзел ва ўшанаваньні Дня памяці  паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Сьвіслачы.
                
                
                    
                         Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў Фота: Партыя БНФ
Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў Фота: Партыя БНФ
                     
                
                
                
               
                
                         Разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэньні, нібыта зьдзейсьненым Рыгорам Кастусёвым падчас адзначэньня Дня памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Сьвіслачы 26 кастрычніка 2014 года, адбудзецца ў судзе Шклоўскага раёна 23 сьнежня ў 11-30.
Пра гэта палітыку паведамілі сёньня з суда Шклоўскага раёна.
Намесьнік старшыні Партыі БНФ кажа, што ён будзе прысутнічаць на судовым пасяджэньні і пастараецца давесьці да суда тое, што ён ня лічыць сябе вінаватым у зьдзяйсьненьні надуманага супрацоўнікамі праваахоўных органаў адміністрацыйнага правапарушэньня.
У Сьвіслачы 26 кастрычніка 2014 года адбылося традыцыйнае ўшаваньне памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, удзел у якім прынялі грамадзкія актывісты з розных рэгіёнаў Беларусі. На мерапрыемстве прысутнічаў і Рыгор Кастусёў.
Увесь час ад могілак у Сьвіслачы да сканчэньня мэрапрыемства ў Якушоўцы прысутнічалі людзі ў цывільным, і міліцэйскі апэратар усё фіксаваў на камэру. Цэлы шэраг удзельнікаў адзначэньня Дня памяці ў Сьвіслачы ўжо пакараныя вялікімі штрафамі.
яс/spring96.org