Улады занепакоеныя якасьцю прадуктаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        19.12.2014 11:00
                    
                                 
                
                
                    Напраўляць сытуацыю будуць кантрольныя групы.
                
                
                    
                         На столах россиян не будет не только польских яблок....Источник: tvn24bis.pl
На столах россиян не будет не только польских яблок....Источник: tvn24bis.pl
                     
                
                
                
               
                
                         Афіцыйны Менск занепакоеныя тым, што ўнутраны рынак краіны не забясьпечваецца якаснай і бясьпечнай прадукцыяй. Гэта вынікае з загаду Дзяржстандарта, Мінгандлю, Міністэрства аховы здароўя і Мінсельгасхарча.
Чынавенства спадзяецца палепшыць якасьць правядзеньнем сумесных кантрольна-наглядных мерапрыемстваў за  выкананьнем патрабаваньняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў, заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялягічнага дабрабыту насельніцтва, вэтэрынарыі, цэнаўтварэньня, гандлю, грамадзкага харчаваньня і абароны правоў спажыўцоў. Дзеля гэтага ствараюцца адмысловыя кантрольныя групы. Туды дэлегуюцца спэцыялісты камітэта па стандартызацыі, Міністэрства гандлю, органаў і ўстаноў дзяржаўнага санітарнага нагляду,  вэтэрынарнай службы.
Кантраляваць кантрольныя групамі будуць каардынатары — начальнікі з Дзяржстандарта, Міністэрства аховы здароўя, Мінгандлю, і Мінсельгасхарча. Каардынатараў кантраляваць будуць намесьнікі кіраўнікоў вышэйзгаданых устаноў.
Па вынікам  праведзеных праверак чыноўнікі будуць прымаць вычарпальныя і дзейсныя меры, уключна з адкліканьнем прадукцыі са спажывецкага рынку ды забаронай прадпрымальніцкай дзейнасьці.
За якасьць прадуктаў можна не непакоіцца.
Паводле Белта