У Беларусі ўводзяцца дадатковыя меры па абароне правоў спажыўцоў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        06.12.2014 16:00
                    
                                 
                
                
                    Гэта прадугледжана ўказам, які беларускі лідар падпісаў 5 сьнежня. 
                
                
                    
                         Facebook
Facebook
                     
                
                
                
               
                
                         
  У Беларусі ўводзяцца дадатковыя меры па абароне правоў спажыўцоў. Гэта прадугледжана ўказам нумар 567, які прэзыдэнт Беларусі падпісаў 5 сьнежня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Указам прадугледжваецца надзяленьне намесьніка міністра аховы здароўя - галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Беларусі дадатковымі паўнамоцтвамі па кантролі за выкананьнем санітарных норм і правіл у сфэры розьнічнага гандлю й грамадзкага харчаваньня.
Прадугледжваецца таксама перадача ад Міністэрства эканомікі Міністэрству гандлю паўнамоцтваў на рэгуляваньне й кантроль за цэнаўтварэньнем на асобныя спажывецкія тавары (работы, паслугі).
Міністр гандлю надзяляецца правам на прыняцьце рашэньня аб забароне работы аб'ектаў гандлю й грамадзкага харчаваньня ў выпадку неўстараненьня фактаў парушэньня заканадаўства аб цэнаўтварэньні, гандлі й грамадзкім харчаваньні.
Дакумэнт дасьць магчымасьць сканцэнтраваць функцыі, што забясьпечваюць падтрыманьне парадку на ўнутраным спажывецкім рынку й выкананьне санітарных норм і правіл, правіл ажыцьцяўленьня розьнічнага гандлю, грамадзкага харчаваньня й цэнаўтварэньня, у Міністэрстве гандлю й дзяржаўнай санітарнай службе й пры гэтым не прывядзе да дадатковага расходаваньня бюджэтных сродкаў.
belta.by/аз