Беларусь і Расея 2 сьнежня абмяркуюць пастаўкі прадукцыі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
28.11.2014 14:01
У Беларусь 1 сьнежня прыедуць вэтэрынарныя спэцыялісты з Расеі, ЭЗ, МЭБ...
Фота: PAP
Фота: PAP
Беларускі й расейскі бакі плянуюць падпісаць 2 сьнежня дакумэнты па сытуацыі з пастаўкамі прадукцыі зь Беларусі, паведаміў сёньня журналістам намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы.
„Мы лічым, што 2 сьнежня падпішам дакумэнты па гэтай праблематыцы”, - сказаў Міхаіл Русы. Намесьнік прэм'ер-міністра растлумачыў, што ў Беларусь 1 сьнежня прыедуць вэтэрынарныя спэцыялісты з Расеі, ЭЗ, Міжнароднага эпізаатычнага бюро, Украіны, Летувы, Латвіі, Эстоніі й Польшчы.
Ён таксама паведаміў, што праведзены перагаворы ўжо з кіраўніком Рассельгаснагляду Сяргеем Данквертам, зь міністрам сельскай гаспадаркі Расеі Мікалаем Фёдаравым, віцэ-прэм'ерам Аркадзем Дварковічам.
„Прынята рашэньне апэратыўна стварыць тры групы спэцыялістаў, якія адпрацоўваюць мэтадалёгію вырашэньня пытаньняў наконт транзыту, маніторынгу й наконт таго, якую колькасьць проб і ў якім аб'ёме неабходна прадпрыемствам адбіраць і накіроўваць у нас у краіне, а таксама ў Расею, каб ня ўзьнікалі пытаньні”, - растлумачыў віцэ-прэм'ер.
belta.by/аз