БНП заклікае запаліць зьнічкі на ўгодкі Слуцкага паўстаньня 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        27.11.2014 12:19
                    
                                 
                
                
                    Анатоль Міхнавец заклікае беларусаў ушаноўваць памяць палеглых паўстанцаў.
                
                
                    
                         arche.by
arche.by
                     
                
                
                
               
                
                          „Беларуская нацыянальная памяць” і „Беларускае гістарычнае таварыства” заклікаюць ушанаваць 94-годзьдзе Слуцкага паўстаньня, запаліўшы зьнічкі ў гонар паўстанцаў.
„27 лістапада 1920 году распачаўся Слуцкі збройны чын. Нашы продкі выступілі на змаганьне за сваю дзяржаву — Беларускую Народную Рэспубліку. Некалькі тысяч паўстанцаў на працягу месяца давалі адпор бальшавіцкай навале. Апошнія атрады сышлі з поля бітвы толькі ў студзені 1921 году. Партызанскія атрады працягвалі змаганьне яшчэ некалькі гадоў”, - нагадаў кіраўнік БНП Анатоль Міхнавец.
Спадар Міхнавец заклікае беларусаў ушаноўваць памяць палеглых паўстанцаў, запаліўшы ў акне зьнічку.
„Няхай яе агеньчык сыгналіць змагарам, што ў гэтай хаце памятаюць іх чын”, - кажа кіраўнік „Беларускай нацыянальнай памяці”.
Акрамя Анатоля Міхнаўца, пад заклікам падпісаліся прадстаўнікі Беларускага гістарычнага таварыства Алесь Краўцэвіч і Алег Латышонак.
svaboda.org/аз