Прэс-служба Парашэнкі: Жызьнеўскі - герой Украіны, але званьня не атрымае
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
26.11.2014 14:38
Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзыдэнта Ўкраіны Сьвятаслаў Цаголка.
źr. Stockexport
Міхала Жызьнеўскага ўшануюць ордэнам Героя Нябеснай Сотні, як і двух іншых замежнікаў, якія загінулі на Майдане.
Прэсавы сакратар прэзыдэнта Ўкраіны Сьвятаслаў Цаголка паведаміў, што памяць беларуса Міхала Жызьнеўскага ня можа быць ушанаваная званьнем Героя Ўкраіны - заканадаўца не прадугледзеў такой магчымасьці:
«Міхал Жызьнеўскі, як і Зураб Хурцыя з Давыдам Кіпіяні, безумоўна, ёсьць героем Украіны. Мы будзем заўжды памятаць і ўшаноўваць іх самаахвярнасьць на карысьць вольнай і незалежнай Украіны. На жаль, украінскі заканадаўца не прадугледзеў магчымасьці прысваеньня званьня Героя Ўкраіны замежнікам, грамадзянам іншых дзяржаў. Таму ўсіх трох узнагародзяць ордэнамі Героя Нябеснай Сотні. Ужо падпісаны ўказ пра стварэньне гэтай узнагароды, і цяпер мы чакаем гэтага ўзнагароджаньня, » - заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта Ўкраіны.
Сьвятаслаў Цаголка ня змог адказаць, калі адбудзецца ўзнагароджаньне, аднак сказаў, што яго варта чакаць «самым бліжэйшым часам».
svaboda.org/аз