Гурт Dzieciuki у поўным складзе затрымаў АМАП
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
09.11.2014 09:15
Міліцыянты палічылі здымкі кліпа за несанкцыянаванае шэсьце.
Фота, зробленыя падчас здымак. Аўтар Наста Рубанава/Tuzin.fm
Як стала вядома парталу Tuzin.fm, музыкаў гарадзенскага гурта Dzieciuki затрымалі ў Заслаўі, дзе яны здымалі кліп.
"Затрымалі ўсіх музыкаў ды тых, хто дапамагаў нам у працы над кліпам, у тым ліку гісторыка Ігара Мельнікава", – паведаміў Tuzin.fm вакаліст Dzieciuki Алесь Дзянісаў. У РУУС іх везьлі картэжам, зь мігалкамі.
Усяго затрымана 18 удзельнікаў здымак. Міліцыянты палічылі здымкі кліпа за несанкцыянаванае шэсьце й патрабавалі дазваляльных папераў. Увесь адзьняты матэрыял для кліпа ў РУУС забралі на 10 дзён – “для высьвятленьня зьместу”. Усіх затрыманых музыкаў ды іншых удзельнікаў здымак адпусьцілі.
Гурт здымаў кліп на песьню «Хлопцы-балахоўцы» з свайго альбому «Гарадзенскі гармідар».
яс/tuzin.fm