9 лістапада пройдуць шэсьце й мітынг у Лошыцы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        08.11.2014 11:14
                    
                                 
                
                
                    Акцыя прымеркаваная да Дзядоў. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         
  У нядзелю, 9 лістапада, у Менску пройдзе шэсьце, якое пачнецца а 12-й гадзіне каля будынку Палаца культуры „Лошыцкі” (вуліца Маякоўскага, 129). Пазней у Лошыцкім Яры на месцы масавых расстрэлаў, дзе ўсталяваны вялікі Крыж у памяць беларускіх пакутнікаў, адбудзецца мітынг.
На правядзеньне мерапрыемства ёсьць дазвол уладаў. Верагодна арганізатарамі мерапрыемства зьяўляюцца сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, якія традыцыйна праводзяць гэтую акцыю.
Адзначым, што Лошыцкі Яр - адно са шматлікіх месцаў у Менску й навакольлі, дзе ў сталінскія часы савецкія карныя органы расстралялі дзясяткі (па іншых зьвестках - сотні) тысяч людзей.
euroradio.fm/аз