Кіраўнік Беларусі разгледзеў кадравыя пытаньні
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.11.2014 13:36
Новым прэс-сакратаром прэзыдэнта прызначана Натальля Эйсмант.
Аляксандaр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытаньні. Пра гэтя паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Кіраўнік дзяржавы прызначыў:
Амарына Ўладзіміра Віктаравіча — міністрам фінансаў Рэспублікі Беларусь;
Шорца Андрэя Віктаравіча (былога міністра ЖКГ) — старшынёй Менскага гарадзкога выканаўчага камітэта;
Сянько Юрыя Аляксеевіча — старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь;
Эйсмант Натальлю Мікалаеўну — прэс-сакратаром прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэньне:
Заранкіна Вадзіма Ўладзіміравіча — старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантроля Віцебскай вобласьці;
Садоўскага Алега Віктаравіча — старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантроля Магілёўскай вобласьці;
Галаватага Івана Іванавіча — генэральным дырэктарам ААТ „Беларуськалій”.
belta.by/аз