Logo Polskiego Radia
Print

Форум левых дэмакратычных сілаў пройдзе ў лістападзе ў Менску

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.11.2014 15:00
Ухналёў: На форуме будуць абмяркоўвацца толькі сацыяльныя пытаньні.

źr.
źr. svaboda.org

Форум левых дэмакратычных сілаў пройдзе ў лістападзе ў Менску. Пра гэта паведаміў намесьнік старшыні Беларускай партыі левых „Справядлівы сьвет” Валеры Ўхналёў.

„На форуме будзе абмяркоўвацца стаўленьне левых партый, рухаў і грамадзкіх аб’яднаньняў да сацыяльнай палітыкі Беларусі, а таксама спосабы, якія мы можам прапанаваць для вырашэньня сацыяльных праблем, якія найбольш хвалююць грамадзян краіны”, – сказаў Ухналёў.

Ён паведаміў, што цяпер дапрацоўваюцца праекты дакумэнтаў, якія плянуецца разгледзець на форуме. „Больш канкрэтна пра дату й месца паведамім пазьней, калі будуць вырашаны ўсе арганізацыйныя пытаньні”, – паабяцаў палітык.

Пры гэтым Ухналёў падкрэсьліў, што на форуме ня будуць разглядацца пытаньні ўдзелу ў прэзыдэнцкай кампаніі 2015 году. „Гэта прынцыповы падыход, падтрыманы арганізатарамі. На форуме будуць абмяркоўвацца толькі сацыяльныя пытаньні”, – заявіў Ухналёў.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт