Logo Polskiego Radia
Print

У парках Менска ня будуць прыбіраць апалае лісьце

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.11.2014 16:00
Паводле ўладаў, гэта дазволіць захаваць экалягічны балянс і зэканоміць грошы.
fot. stockfot. stock

У парках і сквэрах Менска больш ня будуць прыбіраць апалае лісьце.
Пра гэта журналістам паведаміў старшыня камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Менгарвыканкама Аляксандр Баравікоў.

„Прыбіраючы апалае лісьце ў парках і сквэрах, чалавек парушае натуральны кругазварот рэчываў у прыродзе. Апалае лісьце ўтварае перагной, які сілкуе глебу, а мы ўборкай фактычна зьбядняем зямлю. Ад гэтага пачынаюць пакутаваць дрэвы”, - сказаў Аляксандр Баравікоў.

Паводле новага рашэньня, лісьце будуць зграбаць толькі за пяць мэтраў ад праезнай часткі, каб яны не перашкаджалі руху аўтамабіляў, а таксама не забівалі ліўневыя каналізацыі. Па словах Аляксандра Баравікова, забарона на збор апалага лісьця дапаможа ня толькі захаваць экалягічны балянс, але й зэканоміць бюджэтныя грошы.

БелТА/nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт