Спэцдакладчык ААН: сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі істотна не зьмянілася
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        29.10.2014 13:35
                    
                                 
                
                
                    Паводле Міклаша Харашці, адзіная станоўчая зьмена – вызваленьне Алеся Бяляцкага.
                
                
                    
                         Wilfried Huss, WIkipedia, public domain
Wilfried Huss, WIkipedia, public domain
                     
                
                
                
               
                
                          Спэцыяльны дакладчык ААН па Беларусі Міклаш Харашці 28 кастрычніка прадставіў свой даклад аб сытуацыі ў краіне ў рамках 69-й сэсіі Генасамблеі ААН.
Рада ААН па правах чалавека прызначыла Харашці спэцдакладчыкам па Беларусі ў 2012 годзе. Ён адзначыў, што ўважліва адсочваў сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, і за апошні год яна істотна не зьмянілася.
Харашці адзначыў, што дзейнасьць грамадзянскай супольнасьці паралізуюць тры асноўныя фактары: дазвольны прынцып рэгістрацыі аб’яднаньняў і масавыя адмовы ў рэгістрацыі, крымінальная адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі й яе фінансаваньне.
Паводле спэцдакладчыка, у Беларусі паўсюдна выкарыстоўваюцца пагрозы й папярэджаньні для запалохваньня праваабаронцаў, каб перашкодзіць іх дзейнасьці.
У якасьці станоўчых тэндэнцый Харашці назваў унясеньне паправак у заканадаўства аб грамадзкіх аб’яднаньнях і палітычных партыях, якія ўступілі ў сілу ў лютым 2014 году. А таксама вызваленьне па амністыі праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Харашці адзначыў, што так і ня змог пабываць у Беларусі. Ён выказаў надзею, што беларускія ўлады ўсё ж пагодзяцца зь ім супрацоўнічаць.
Прадстаўнік МЗС Беларусі падчас пасяджэньня заявіў, што „даклады аб сытуацыі ў Беларусі пішуцца спэцдакладчыкам пад дыктоўку з Брусэля” йі назваў гэта „спробай умяшаньня ва ўнутраныя справы”.
Паводле прадстаўніка Беларусі, з моманту заснаваньня мандата спэцдакладчыка ў 2012 годзе Беларусь папярэджвала, што яго дзейнасьць ня будзе аб’ектыўнай і непрадузятай.
Удзельнік дыскусіі ад Расеі назваў даклад „палітычна ангажаваным і аднабокім”.
У падтрымку даклада Харашці выступілі прамоўцы ад Канады, Швэйцарыі, Нарвэгіі.
spring96.org/аз