Logo Polskiego Radia
Print

Сёлета на будаўніцтва МКАД-2 выдзеляць 700 млрд рублёў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.10.2014 12:36
Агульная працягласьць дарогі складзе прыблізна 160 кіламэтраў, зь іх 85 — новыя ўчасткі.
Фота: belway.ruФота: belway.ru

У 2014 годзе на будаўніцтва другой Менскай кальцавой аўтадарогі прадугледжана выдзеліць у агульнай складанасьці 700 млрд рублёў, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўленьня аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту й камунікацый Яўген Ракала. Паводле яго, прадугледжаны як бюджэтныя сродкі, так і крэдытныя рэсурсы.

На МКАД-2 прадугледжаны чатырохпалосны рух, па дзьве паласы ў кожным напрамку, асьвятленьне асобных участкаў, двухбаковая бар'ерная агароджа з разьдзяляльнай паласой, шумаахоўныя экраны блізу жылых забудоў.

Агульная працягласьць дарогі складзе прыблізна 160 кіламэтраў, зь іх 85 — новыя ўчасткі.

Будаўніцтва й рэканструкцыя пройдуць у два этапы. На першым плянуецца ўзьвядзеньне ўчастку працягласьцю прыблізна 46 км, які зьвяжа паміж сабой віцебскую й гарадзенскую шашу. Гэтыя работы мяркуецца завяршыць да 1 студзеня 2016 году.

На другім этапе будзе пабудаваны ўчастак, які зьвязвае гарадзенскі напрамак з берасьцейскім, тэрмін завяршэньня работ — 1 студзеня 2017 году.

Новыя ўчасткі МКАД-2 будуць у цэмэнтабэтонным выкананьні.

БелаПАН/nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт